«Лучынка»
Настройка шрифта
З «Лучынкай» паволі ў зімовую ночку
З хаты да хаты пойдзем шукаць,
Мабыць, забыты людзьмі у куточку,
Хлопец-сіротка дзе хоча чытаць.
Можа, дзяўчына, спраўшы кудзельку,
Будзе ў запечку маркотна сядзець
Або ў зімовую нудну нядзельку
Праз выбіту шыбу на поле глядзець.
Падойдзем да іх мы з «Лучынкай», пасвецім,
Аб роднай старонцы сцікавіма іх,—
Можа, з «Лучынкай» іскры разнецім
Ў думках і ў сэрцах сіл маладых.
І мо з «Лучынкі» іскры гарачы
Асвецяць цёмны хлопцаў куток
І распраменяць вочы дзяўчаці,—
Ахвотней сядзе прасці лянок.
Паволі, ціха, у роўнай меры
Будзем з «Лучынкай» наперад спяшаць —
З вёскі у вёску, праз кожныя дзверы
Клікаць, каб моладзь святло выйшла ўзяць.
Моладзь, вы — сіла ў кожнае хаце,
Вы — сонейка, радасць для бацькі, для маці,
Вучыцесь, старайцесь, багаццесь у сілы,
Бо жджэ вас з надзеяю край наш радзімы.
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/aloiza-pashkevich/luchynka/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.