Адкрый, пані, добра пані…
Настройка шрифта
Адкрый, пані, добра пані,
Цісавы вароты:
Нясуць жнейкі, нясуць жнейкі
Вянец шчыра-злоты.
Сонца грэе, сонца грэе,
Паспела пшаніца.
Ясна пані, добра пані,
Красна маладзіца.
Ой, час табе, сэрца спела,
Час вам, пшонны зёрны,
Пахіліцца, палажыцца
Пад каменны жорны.
Ой, час табе, сэрца спела,
Жарам запылаці,
І, як колас залаценькі
Ураджай нам даці.
Сэрца кліча, сэрца кліча,
Як зязюлька шэра.
На той голас адгукніся,
Наша пані, шчэра.
Сцеражыся праспаць, пані,
Веснавы дзянёчкі
І той сэрца голас ціхі,
Што заве уночкі.
Наша панна не слухае
Той далёкай весці,
Бо на што ёй свае дзеткі,
Калі нашы песціць,
Бо на што ёй свае дзеткі
І сямейка ўласна,
Калі нас, як дзетак, любіць
Наша пані ясна.
Хоць паненцы міла, люба
З намі ў добрай радзе,
Але лёс, адвечны бацька,
Скора ад нас скрадзе.
Ідзе вораг-панявольца,
Нясе злоты сеці,
Выйдзі, выйдзі, каралеўна,
Выйдзі ка мне з клеці,
Ой, як табе расці, кветка,
Расці-красаваці,
Калі гром-пярун і бура
Могуць ця зламаці.
Ой, як сэрцу маладому
Задаваць атруту,
Калі просіць, моліць шчасця
Хвіліну, мінуту.
Будзь шчасліва, будзь шчасліва,
Красуй ўсім на дзіва,
А мы пані не забудзем,
Пакуль будзем жывы.
(переложение с польского Алоизы Пашкевич (Цётки), автор польского источника неизвестен.)
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/aloiza-pashkevich/adkryy-pani-dobra-pani/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.