Нямаш, але будзе
Настройка шрифта
Нямаш хлеба, нямаш солі,
Нямаш шчасця, нямаш долі.
Як ля ранку сляза блісне,
Жаль да ночы сэрца цісне.
Як зрадзіўся ў хамскай долі,
Цярпі жыццё. З божай волі
Гэта ж мука для нас звіта?
Скажы, чуеш, Езус, біта.
Дзеда, бацьку, сына катам
Прадавалі. З нашым братам
Чаўпуць паны колькі могуць.
Пара, браткі, а то змогуць,
Калі будзем патураці.
Досі, крыкнем: «Мы у хаце,
Ў Беларусі, ў сваім краю.
Сведкі — сонца, дубы з гаю,
Што не вы, а мы панамі
Над зямлёю, над лясамі.
О, прыйдзе — пара настане,
Што за крыўду мужык ўстане,
Зробіць суд над панам-катам,
Альбо згіне, альбо братам
Назавём, дамо зямліцы,
Сколькі ў нас, няхай з жывіцы
Паны жывуць, з цяжкой працы
Ставяць хаты, не палацы,
Да спякоты ды марозу
Прывыкаюць. Хутка з возу
Спадзе шчасце. Не чакайце,
Нам зямлю, паны, аддайце.
Пагаворым, паталкуем,
Так раздзелім, як змяркуем,
Каб ні многа і ні мала,
Каб зямля матуляй стала
Для усіх, каго зрадзіла,
Каб больш паноў не тварыла».
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/aloiza-pashkevich/nyamash-ale-budze/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.