Зарубежная поэзия · На белорусском языке

Ласы

Зарубежная поэзия
Настройка шрифта
Размер
19
От 14 до 30 пикселей
Шрифт

Вот каб я быў сацыяліст ды яшчэ стрэльбу меў,
То я б так грэў
Станавых, стражнікаў, земскіх і другіх сабак!
А то ж — толькі кулак!
Прыходзяць сацыялісты, пісулькі прыносяць,
Бунтавацца просяць.
А каб жа ж далі хаця пораху
Жменьку, пісталет, дубальтоўку,
Аддаў бы апошнюю залатоўку
За кулі і шрот.
Бо так гэты род надаеў, так уеўся ў косці.
Такой нагнаў злосці,
Што ані ратунку!
Станавы — пан, земскі — яшчэ большы.
А хто гад найгоршы —
Дык стражнік з Заполля!
А каб яго нядоля!
Было б каму губіць свет!
А каб яго прапаў след!
Гэта ж свінні пасвіў два рокі
У нашага Пятра Сарокі.
З пастуха пайшоў да земскага фурманом.
А цяпер царскі аканом,—
Пан — стражнік, шышка!
А каб табе спухла кішка!
Каб табе вылезлі вочы,
Каб ты не меў спакою ні ўдзень, ні ўночы,
Як ты стармасіў мяне,
Як у халоднай сядзеў праз цябе!
Набрахаў, аскардзіў, далі медаль.
Толькі што не маю стрэльбы — жаль,
Але я не дарую, плясну,
Хоць паленам па мазгавішчы, як у свечку ясну!
Не будзеш жыць, гад!
Хоць у вас такіх шэльмаў шмат,
Але іх мятуць —
Штодзень б'юць!
Пачаўшы з сената,
Аж да стражнікава брата,
То бомбай, то з пісталета,—
Штодзень гіне апалета!
Бо то гэтай драбязы і намножыў цар,
А карміць мусіць гаспадар,
Знакім тым, мужык.
А ведама: кожны з царавых слуг прывык,
Акром пенсіі, грабіць мужыка.
І чым спрытнейшая рука,
Тым чыны скарэй ідуць.
Глядзі — міністар, генерал,
А за што? за тое, што, сказаўшы па-расейску, «воровал».
А як мужыкоў, так за палена дроў
Садзяць на пяць гадоў.
Вот як нас, што не хацелі гарэлкі піць
Ды падаткаў плаціць,
То так казакі ссеклі,
Што ўжо не будзе горш балець у пекле.
А пасля мяне і яшчэ двох
Засадзілі ў астрог.
Сядзелі. Але ж там рознага народу шмат.
Вот, не раўнуючы, як у касцелі...
Толькі што праўда, там ксяндзоў не нат,
Але ўсё ж такі аднаго мелі.
І добры быў чалавек,—
Не забуду век!
Як мы ў турме рабілі галодную забастоўку,
То так усе пад канец маркотнымі сталі,
Што найбольш спалі.
Толькі ксёндз ды яшчэ салдат
Як запяюць «Марсыльянку», брат,
Так паняволі ўсе ўстаём
І разам песню пяём.
После мяне выпусцілі, а ксёндз дык там застаўся,
З слязьмі ён са мною развітаўся,
Навучаў, прасіў, крычаў нат услед:
«Не гультуй, Пятрук, помні, на той свет
Гані, каго трэба,
Бо не ўбачыш неба,
Бо мы табе станем сніцца,
Калі не будзеш мсціцца».
Ну, дык я цяпер, Пятрук, ратуючы душу,
Прыказанне мушу
Спаўняць улёт.
Каб толькі шрот,
Дубальтоўку мець, пісталет —
Так зараз пралажу след!
Навяду масты з матэрыялу,
Каб дасталося не толькі стражніку, станавому, земскаму,
Але і пану генералу,
Знакім тым, губернатару нашай губерні.

Репетиция

Алоиза Пашкевич (Цётка)

Ласы

Перед первой строкой нажмите «Начать замер». После последней нажмите «Закончить».

Время чтения0:00
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку

Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.

Обсуждение

Комментарии

0

Комментариев пока нет. Будьте первым.