Русская классическая поэзия

Летапісец

Русская классика О творчестве
Настройка шрифта
Размер
19
От 14 до 30 пикселей
Шрифт

Усё прайшло, мінула
Як і не было,
У капцох праснула,
Зельлем зарасло
Я. Купала.
Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчаю я у манастырскіх мурах
І пільна летапісь другі ўжо год пішу:
Старанна літэры малые вываджу
І спісваю усё ад слова і да слова
З даўнейшых граматак пра долю Магілёва.
І добрые яго, і кепскіе дзела
Апаведаю тут. Так рупная пчэла
Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.
І бачэннаму мной-я годны веры сьведак.
Хай тые ведаюць, што з‘явяцца па нас,
Ўсю праўду пра жыцьцё у наш і пройшлы час,
Пра войтоў, лаўнікоў, і райцоў і паспольства,
Пра розных каралёў, і бітвы і пасольсва.
Што тут чынілося у даўные гады,
Што думалі, чаго бажалі мы тады,
За што змагалігя, як баранілі веру,-
Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу!
Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве,-
І вось у спомінах устане, ажыве,
Калі знайдуць маё ня хітрае пісаньня,
Пра гэтае жыцьцё, надзеі, справаваньня.
Так морэ- ў Гданску я чуваў-прымчыць вадой
Бутэльку к берэгу, аблітую смалой,
Ўсю ў дробных ракоўках і ў ціне. Не замала
Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала.
Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб‘юць,
І, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць
Ліста. Па звычаю марскому гэтак весьці
Нам, утапаючы, шлюць людзі. Ў моры гдзесьці
Загінулі яны, і, можэ, соткі год
З тых часоў працяклі, і згінуў іх народ,
І ўсё зьмянілося і ўжо пра іх забылі.
Вы літэры, цяпер нанова ўсё збудзілі!
І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіх
Аб горы, радасьцях і аб прыгодах іх,
Каму маліліся, чаго яны шукалі,
Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі“.

Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку

Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.

Обсуждение

Комментарии

0

Комментариев пока нет. Будьте первым.