Русская классическая поэзия

Краю мой родны! Як выкляты Богам

Русская классика О Родине
Настройка шрифта
Размер
19
От 14 до 30 пикселей
Шрифт

Краю мой родны! Як выкляты Богам -
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты… Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.
Поруч раскідалісь родные вёскі.
Калям сцікаюцца грудзі! -
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі…
Шмат што зрабілі іх чорные рукі,
Вынясьлі моцные сьпіны;
Шмат іх прымусілі выцярпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтаго люду -
Сцісьнецца сэрце ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.
Песьня пяе, як удовіна сына,
Янку, каханьне згубіло;
Там дзе панура схілілась каліна,
Беднаго хлопца магіла.
Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе
Сэрцэ навін не пачуе.
Сціснуло горэ дыханьне ў народзе,
Горэ усюды пануе.
Хваляй шырокай разлілось, як морэ,
Родны наш край затапіло…
Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?!
Брацьця! Ці хваце нам сілы?!

Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку

Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.

Обсуждение

Комментарии

0

Комментариев пока нет. Будьте первым.