Лірнік вясковы
Настройка шрифта
I.
Ліра мая ты міла! зачаро́вана сіла —
Бог цябе даў — ня людзі!
Як выму я з торбы, дакрануся да корбы,
Ўжо кіпяць мае грудзі.
Чуюць радасьць, ня знаюць — што у сэрцы іграюць,
Чуюць сум, любасьць Боску;
Я шчасьлівы, багаты, як ад хаты да хаты,
Я праз цэлу йду вёску!
Мне з табою ніколі не награцца даволі —
Граў-бы днямі, начамі —
Аж ў нутры чую жары, на блядым маём твары
Кроў гарачу струямі.
Хай рука аслабе́е, хай у сэрцы самле́е —
Я інакш не зайграю!
Не баюся злой мовы, бо я лірнік вясковы,
Я пры ліры сканаю! —
II.
Ліра мая ты міла! зачаро́вана сіла —
Але Божа апека:
Быццам з неба, ці з раю хтось даткнецца — я знаю:
Цешыш век чалавека!
Зараз песьню зайграеш, зараз любіш, кахаеш,
Сум бярэ не на жарты…
Ці ты ежа ад Бога, кліч з вастрогу якога?
Без цябе жыць не варта!
Бо нож, дык цела рэжэць, а песьня душу сьвежыць —
Як вострым чымсь упіхае;
А сум мне горш удэрыць, калі сьвет ня уверыць,
Што ў душы лірнік мае.
Што людзі могуць знаці, што мне ў грудзях чуваці,
Што там песьня — багацьце;
Ўсім ад сэрца йграць многа, а ў сьвятыні для Бога,
Добрым людзям у хаце;
Маладзежы зайграці, песьняй ўвокал абняці
Дый музыкай атуліці,
Ці на жнівах працуюць, ці у хатах гаруюць,
Ці ёсьць на вечарынцы.
Бог мне шмат празначае: знай што варт, хто сьпявае —
Песьні я не зьніжаю,
Ані сэрца, ні словы, бо я лірнік вясковы,
Я пры ліры сканаю!
III.
Ліра мая ты міла! зачаро́вана сіла —
По́яць сьлёзамі людзі!
Чую палёгку мілу, а як лягу ў магілу —
Памяць славы набудзе!…
Эй, разойдзецца звонка, загудзе́ слава громка!
Наша песьня ў сьвет пойдзе,
По́йдзе з краю да краю, да самога Дунаю,
Аж да Кіева до́йдзе!
Як раз ў вокны к суседу грамада̀ на бяседу
Прыдзе з просьбай: „скажэце:
„Хто быў лірай чарован, дзе той лірнік пахован —
„Лірнік слаўны на сьвеце?“
Будуць дзівам дзівіцца, цэла вёска зьляціцца,
Як на цуд чысты Боскі,
Дый пытацца іх будзе: „скуль далёкія людзі
Знаюць песьні іх вёскі?“
Вёсцы слаўна часіна — хлопец, жонка, дзяўчына
Прад людзямі чужымі —
Госьцяў сум зацікавіць, будуць лірніка славіць,
Што пяяў і жыў з імі.
Павядуць гэтых госьці, дзе пры хвойцы сьпяць косьці,
Дзе крыжоў шмат — гроб шчыры;
Скажуць гэтыя словы: „тут наш лірнік вясковы
Лёг, сканаўшы пры ліры!“…
(перевод Гальяша Левчика фрагмента поэмы Владислава Сырокомли «Lirnik wioskowy»)
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/galyash-levchik/lirnik-vyaskovy/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.