Скора прыйдзе вясна…
Настройка шрифта
Скора прыйдзе вясна,
Панясецца «ку-ку»
Праз лясы, праз палі,
Праз наш Нёман-раку;
Па Вілле па сястры
На плытах паплыве
Аж пад вокны да хат
І вясёла гукне:
«Дзецюкі, гу-гу-гу!!!
Ўжо вясна на дварэ!
Ўжо трава на лугу,
Ужо кветкі ў траве!
Гэй, хутчэй за саху,
Ды араць, ды араць...
Ды усім у спяху
Засяваць, засяваць...
Ды глыбей, ўсё глыбей
Зерне сыпаць ў зямлю...
Ды хутчэй, ўсё хутчэй
Упраўляці раллю...
Каб драсны не цвілі,
Каб асот не тырчаў,
Каб ячмені зляглі,
Каб авёс аж драмаў;
Каб вам бульба была,
Як той яблык ў саду;
Каб капуста зрасла
Велізной з галаву!
Тады будзе крапчэй
З горам стаць да вайны
Ды скарэй і лягчэй
Рваць ланцуг цемнаты...»
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/aloiza-pashkevich/skora-pryydze-vyasna/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.