Бунтаўнік
Настройка шрифта
Снегу горы. Мароз цісне,
Аж скрыпяць малыя санкі;
А Тамаш па Сіўцы свісне —
І капытам з Мураванкі.
Так галопам прэ дахаты,
Аж у храп пайшла скаціна.
Ці не едзе ён у сваты?
Мо сумуе там дзяўчына?
Мо спяшыць ён на ігрышча?
Мо музыкам там іграе?
Усё пугай свішча, свішча,
Усё Сіўку паганяе.
Прыляцеўшы на падворка,
Сані кінуў, бяжыць ў хату:
«Выбачай ты мне, свякроўка,
Выбачай і ты мне, тату.
Выбачай і ты, Гануля,
Жонка люба, сэрцу міла,
Птушка мая ты, зязюля,
Помні, каб тут не тужыла.
Выбачай, сыночак родны,
Што няхрышчаным пакіну,—
Можа, будзеш ты галодны,
Можа, будзеш есць мякіну,
Можа, станеш клясці татку,
Можа, камень за мной кінеш,
Мо пачнеш ты лаяць матку...
Бога бойся, а то згінеш.
Бацька любіць цябе вельмі,
Не нацешыцца даволі.
А што зробіш, калі шэльмы
Хочуць хапіць да няволі?
А там могуць, не судзіўшы,
На вяроўку ды угору...»
Тут Тамаш, слязу праліўшы,
Ды праз дзверы, ды у нору.
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/aloiza-pashkevich/buntaunik/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.