Што ты спіш, мужычок…
Настройка шрифта
Што ты спіш, мужычок,
Заплюшчыўшы вочы?
Забаліць табе бок
Спаць ад ночы к ночы!
Агляніся на свет,
Падымі галоўку,
Ды што ёсць, чаго нет
Паслухай жа моўку:
Глянь! іны мужыкі
Уставаць пачалі.
Што я? хто за такі? −
Раздумываць сталі:
Ці я звер? ці я птах?..
Ці яка скаціна?
Ці здаецца ж мне так,
Што людска дзяціна?
Я не пан!., мусіць, хам!..
А звалі − псяюхай;
Ды казалі: Бог сам
Казаў: “Пана слухай”.
Мужык слухаў яго
Ад веку да веку,
І дажыўся таго,
Што папаў ў апеку.
А цар……………
Сказаў так са злосці:
“Што даць маюць ўрагі,
Я дам − як з мілосці”.
Запяяў наш мужык
Песеньку вясёлу:
“Цяпер сяду, як бык,
З панамі да столу”.
А і кожан быў рад,
Даждаўшыся волі:
“Як зрабіў такі лад,
Зробіць ён і болей”.
А і ждуць − не даждуць
Ад цара нічога,
Ці не здумаў надуць
Мужыка дурнога?
...Бо хоць волю нам даў −
Розуму ні крошкі;
Ісці жыць прыказаў,
Не відзя дарожкі.
Хаця скрозь настаўляў
Вучылішч, дзе вёска,
“Букі-аз” − наказаў
Навучаць бярозкай.
А раднога слаўца
Ніхто і не чуе,
Толькі так малайца
Саўсім ён сапсуе,
Ды навучыць рабят
Лаяцца па-руску:
“Сукин сын, я тебя
Засажу в кутузку!”
“Сукин сын” ці “psia mać”
Абое рабое,
Ці ж не маюць нам даць
Што-кольвек другое?
Лира, поэтический портал · https://lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/adam-gurynovich/shto-ty-spish-muzhychok/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.