Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт,
На вуліцы ўёцца пылі грукаціць хурманка,
„Каробушку“ пяе дзіцячы альт
І надрываецца абрыдлая шарманка.
Хаця бы крышку часу адпачыць!
Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
І прачытаць усё да імені выдаўцы?