Зімовая дарога
Шпарка коні імчацца у полі
Сумна бомы гудзяць пад дугой,
Запеваюць аб долі і волі,
Навеваюць у сэрцы спакой.
Ўюцца зьмейкай срэбрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небі блішчаць,
І маркотные месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.
Поле нікне у срэбным тумане,
Сьнег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкіе сані,
Унашуся я ў сінюю даль.