У дарогу
Цераз моры, акіяны
Палячу ў далёкі край,
Бо люблю я ураганы,
Бо я ў буры чую рай;
Бо на дзікіх грывах хвалі
Маім думам лягчэй плыць;
Бо у дзікай, страшнай буры
Я аб песні магу сніць;
Бо я толькі на прасторах
Ў звонкай ліры маю слух;
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух.