Вы, панове, пазіраеце далёка
Вы, панове, пазіраеце далёка,
Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных,
Але святло крые шмат чаго ад вока:-
Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных.
Загляніце жэ, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.
К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбока
Ўніз, у норы падзямельные пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы-студні са сьлезамі.