Сеў хлопчык с шкляначкай
Сеў хлопчык с шкляначкай ля вулічнаго ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзлетаючы ў паветрэ да гары.
І заварожэны шматфарбнаю красою,
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца ў ёй-адна слата.