Уся ў сьлезах дзяўчына
Ўся ў сьлезах, дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю пад расою
Зіхаціць шыпшына.
Вецер павевае
І расу страхае
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.
Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?