Пэнтамэтры
Мы зерна древние лелеемъ
Мы урожай столѣтій жнемъ.
В. Брюсовъ.
Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.
Хіліцца к вечэру дзень і даўжэйшымі робяцца, цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.
З нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна,-
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны,-
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.