Была калісь пара
Была калісь пара: гучэла завіруха
І замела маей мінуўшчыны сьляды.
Усціхла ўжо яна… Плывуць у даль гады,
А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа:
Куды цяпер ісці? Куды?
Ў душы гарыць агонь нуды,-пануры, чорны
Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?-
Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды-ж ісці і што рабіць?