Трыолет (Калісь глядзеў на сонцэ я)
Калісь глядзеў на сонцэ я,
Мне сонцэ асьляпіло вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы.
Калісь глядзеў на сонцэ я.
Ніхай усе з мяне рагочуць
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонцэ я,
Мне сонцэ асьляпіло вочы.