Падыймі у гару сваё вока
Падыймі у гару сваё вока
І ты будзешь ізноў, як дзіця,
І адыйдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
Ціха тучу блакіт закалышэ,
У душы адрасьце пара крыл,-
Узляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі,
Там німа ні нуды, ні клапот.
Ты - царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара - дыван самалёт!