Жывеш ня вечна, чэлавек
…passe sans laisser mēme
Son ombre sur le mur.
V. Hugo.
Жывеш ня вечна, чэлавек, -
Перажыві-ж у момэнт век!
Каб хвалювалося жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Не раз, не два пайшло!
Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокаго жыцьця
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.