Тэрціны (Есць чары у забытым)
Есць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць,
Пажыць мінулым-гэткім мудрым, слаўным,-
Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
І вось звярнуўся я к рондо, соннэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам
Так вершы з’яюць даўніх форм красой!