Дзесь у хмарах жывуць павукі
Дзесь у хмарах жывуць павукі
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі,
Скура сьлізкая, як у вужа,
Ў целі стыгне халодная кроў,
Злосьць бязцэльная ў круглых вачах…
Чу! Чуваць шорах ног павукоў
Аплетаючых сьцены і дах.