Тры кветкі
Калісь, як выходзіў я з хаты айца,
Тры кветкі ў дарогу узяў для жыцця:
Ад маткі і брата дзве кветкі дастаў,
А трэцю найлепшы мне друг дараваў.
І покі не звянуць тры кветкі мае,
Значыць, што тужаць усе тры па мне.
Хутка прабеглі дні шчасця, пацех,—
На слёзы і гора змяніўся мой смех.
Я глянуў на кветкі: аж братня завяла,
Шчырага друга пад плесняй ляжала;
Адна толькі кветка як сонца цвіла:
Бо крэпка любіла матуля адна...
(перевод с украинского Алоизы Пашкевич (Цётки). Автор оригинала - Иван Глибовицкий.)