Перад паводкай
Праясьняецца пагода,
Бо вярнулася весна.
Ўсё чакаеш, што прырода,
Ўстрэпянецца ада сна.
І пад птушчы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыйме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.
Зазьвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Сьнег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сьледа.
Дык разлійся-жэ раздольна
Ў чыстым полі і гаю,
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!