Песьняй мілай «Божай Ліры»
Песьняй мілаю духоўнай
Трэба сьвет будзіць грахоўны!
Ў пропасьць гора і цярпеньня
Ліць трэ гукі пацяшэньня!
Ў цьвёрды душы, як каменьні
Веры трэ пушчаць праменьні!
Ў царстве сьмерці і грашэньня
Абвешчаць трэ дзень збаўленьня!
Клікаць ўсіх да песьні новай —
Да праўдзівай, да Хрыстовай!
Хай ў дарогу адраджэньня
Пойдзе цэла пакаленьне!
Песьняй мілай слаўце Бога,
Дык рассеецца трывога;
Сум ці радасьць — ўсе сьпявайце,
Песьняй к‘Богу прыцягайце!
Недалёкая часіна —
Ўстане мілая Айчына:
Песьня пойдзе ў выш на волю,
Прынясе нам шчасну долю!