Плакало лета, зямлю пакідаючы
Цвѣты осенніе милѣй
Роскошныхъ первенцевъ полей.
А. Пушкинъ.
Плакало лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле,
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые
Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. -
Кветкі асеньніе, родные, бледные!
Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць.
Можэ таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.