Сьвеча бліскучая зіяе
Сьвеча бліскучая зіяе,
Каб разступілася імгла;
Ў яе агню-краса жывая,-
Яна прыгожа і сьветла.
Ў блізі матыль дрыжыць ад болю
Прываблены з імглы агнём,
Ен рынуўся туды бяз волі
І сьмерць сваю спаткаў у ём.
Сьвеча гарыць. З яе ліецца
За кропляй кропля як раса,
А матылёк ужо ня бьецца:
Табе ахвяра ён, краса!