Бледны, хілы ўсё ж люблю я твой мудры і кіпучы верш
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ен у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён
Берш такі,-як дар прыроды-
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы,-
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.