Чуеш гул?
O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strani.
Dante. Inf. IX.
Чуеш гул? - Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,
Тонкаствольные сосны звіняць.
І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шэпаціць галасок вецерка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?