Пралескі
Да Е. К.
Прынеслі вы чароўныя дары вясны — пралескі,
У добрасці святой іх для мяне сваім зрабіўшы дарам,
Як колер гэтых кветачак, так домысл ваш — нябескі,—
Прыйсці, парадаваць вясной мяне ў маім замкненні шарым.
Зрабіўся мой пакой цяпер — пудэлак цесны мескі —
Тайгой шумячаю на шчыце гор, ў паблізку к сонцу, к хмарам,
Ляжу у ёй, хваін жывушчы пах п’ючы і горных зёлкаў,
А ў думках і ўваччу — праслічная, паўночная фіёлка.