Трыолет (Як птушка)
Красавецъ юный тріолетъ.
К. Фофановъ.
Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула,
І ўраз жэ знікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасьніках.
Ды ўсё-ж душа яе пачула
І ўжо пяе ў такіх славах:
„Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільгнула“.